Футбол. Ліга чэмпіёнаў у эфіры "Беларусь 5"
9 марта 2021
Футбольная Ліга чэмпіёнаў сёння даведаецца імёны двух першых чвэрцьфіналістаў турніру. "Беларусь 5" у 22:55 пачне трансляцыю сустрэчы ў адказ 1/8 фіналу паміж "Ювентусам" і "Порту". У першай сустрэчы мацнейшыя "драконы", 2:1. У гэты ж час на "Беларусь 5. Інтэрнэт" - паядынак "Барусія" Дортмунд - "Севілья". У ролі тых, хто адыгрываецца, андалузцы, бо ў першым матчы "Барусія" перамагла, 3:2.













