Футбол. Кубак Беларусі. БАТЭ перамагае "Дынама-Мінск"

10 марта 2020
Заслужылі мінімум нічыю. Менавіта так галоўны трэнер мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка падагульніў класіка з БАТЭ ў першым матчы 1/4 фіналу Кубка краіны. Лік адкрылі сталічныя, Эдгар Аляхновіч вызначыўся, але Максім Скавыш аднавіў парытэт яшчэ да перапынку, а ў другой палове дакладны ўдар са штрафнога выканаў Павел Няхайчык 2:1. Матч у адказ - 14 сакавіка ў Барысаве. У гэты ж дзень "Тарпеда" ў Салігорску пастараецца здзейсніць камбэк пасля хатняга паражэння ад "Шахцёра" 0:1. Сёння ў прамым эфіры "Беларусь 5" сустрэча "Дынама-Брэст" - "Іслач", пачатак у 19:50.