Футбол. "Крумкачы" працягваюць пагоню за лідарам Першай лігі

25 мая 2020
У Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе ўчора матчы 6-га тура правялі лідары турніру. "Крумкачы", якія ідуць на другім радку, абгулялі дэбютанта спаборніцтваў - "Арсенал" з Дзяржынска 2:0. На адзін бал больш, чым у "Крумкачоў", у "Смаргоні", якая ў гасцях адолела "Нафтан" 1:0. На трэцім радку - гомельскі "Лакаматыў". Клуб падзяліў ачкі з рэчыцкім "Спадарожнікам" 1:1. У Вышэйшую лігу, нагадаем, прамыя пуцёўкі атрымаюць дзве лепшыя каманды.