Беларускія лыжныя акрабаты сёння пастараюцца пакарыць "Вараб'ёвы горы". Маскоўскі спартыўна-забаўны комплекс прыме чарговы этап Кубка свету па фрыстайле ў гэтай дысцыпліне. На мінулых выхадных, нагадаем, сярэбраную ўзнагароду заваявала наша Ала Цупер. Таксама Беларусь у Маскве прадставіць яшчэ адна алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова. У мужчын жа перажываем за Максіма Гусціка, Паўла Дзіка, Дзмітрыя Мазуркевіча, Ігара Драбянкова і Вячаслава Цімерцава. У 19 гадзін пачнецца прамая трансляцыя жаночых і мужчынскіх фіналаў спаборніцтваў на "Беларусь 5". Адзначым, што наступны этап, 30 студзеня, стане для нас хатнім - пройдзе ў "Раўбічах".
Фрыстайлісты выступяць на этапе Кубка свету ў Маскве
23 января 2021













