Беларускія фрыстайлісты адкрываюць новы год этапамі Кубка свету ў Яраслаўлі. Тут старт такога ўзроўню праходзіць упершыню. Спаборніцтвы прызначаны на выхадныя. У апошні ж дзень лыжных акрабатаў чакае і камандны турнір. Усяго на этапы прыехалі спартсмены з 10 краін. Акрамя беларусаў і гаспадароў - расіян - гэта амерыканцы, швейцарцы, канадцы, аўстралійцы. Пачатак прамой трансляцыі сёння на "Беларусь 5" у 19:30.
Фрыстайлісты выступяць на этапах Кубка свету ў Яраслаўлі
16 января 2021













