Фрыстайлістка А. Раманоўская не звольнена з нацыянальнай каманды Беларусі

23 ноября 2020

Адзін з інструментаў каляровых рэвалюцый - інфармацыйныя ўкіды. І вось чарговая фэйкавая навіна з беларускага спорту аб нібыта рэпрэсіях з-за грамадзянскай пазіцыі.

У шэрагу замежных СМІ з'явіліся чарговыя паведамленні аб звальненні чэмпіёнкі свету па фрыстайле Аляксандры Раманоўскай са зборнай Беларусі, пазбаўленні яе рознага роду выплат і нават прэзідэнцкай стыпендыі. Шэраг такіх публікацый, што не адпавядаюць рэчаіснасці, зноў падагрэў цікавасць да нацыянальнай каманды Беларусі.

Як запэўнілі Агенцтва тэленавін, на сёння Аляксандра Раманоўская з'яўляецца работнікам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле і атрымлівае адпаведныя выплаты. У дадзены момант яна знаходзіцца на бальнічным, праходзіць рэабілітацыйныя працэдуры пасля аперацыі.

Нацыянальная зборная Беларусі па фрыстайле зараз знаходзіцца на замежным зборы і рыхтуецца да старту сезона, які прызначаны на 4 снежня.