Фрыстайл. Лыжная акрабатыка. Максім Гусцік замкнуў шасцёрку наймацнейшых
13 марта 2021
Нечаканы вынік у мужчынскіх спаборніцтвах. Упершыню ў сезоне не змог перамагчы лідар Максім Бураў з Расіі. Ён толькі дзясяты, роўных не было швейцарцу Пірміну Вернеру. Лепшы з беларусаў - Максім Гусцік - дабраўся да суперфіналу, дзе замкнуў шасцёрку наймацнейшых. Макар Мітрафанаў, Станіслаў Гладчанка, Павел Дзік і Ігар Драбянкоў не пераадолелі кваліфікацыю.













