Французы сустракаліся з сёмай камандай групы А - Даніяй.

19 мая 2014

Французы, якія паднеслі не адзін сюрпрыз на чэмпіянаце свету, сустракаліся з сёмай камандай групы А - Даніяй. Датчане напярэдадні абгулялі па булітам чэхаў, а вось у матчы з французамі выйграць не атрымалася - 2:6 на карысць зборнай Францыі. У матчы групы В на Мінск-Арэне аўтсайдар - Казахстан - сустракаўся з фінамі. Шанцаў у казахаў было нямнога, аднак змагаліся да апошніх секунд, саступіўшы ўсяго адну шайбу - 3:4 на карысць фінаў. На Чыжоўка-Арэне Італія згуляе са Швецыяй. Скандынавы, як і канадцы, ужо забяспечылі сабе выхад у чвэрцьфінал з групы А. Пачатак матча ў 20:45.