Французская паліцыя абшукала зборную Беларусі па хакеі на вакзале ў Парыжы

4 мая 2017

Нашы спартсмены ўчора прыбылі з Бардо на цягніку ў сталіцу Францыі, дзе 5 мая стартуе чэмпіянат свету. Хакеістаў у мэтах бяспекі папрасілі затрымацца ў вагоне. Пасля чаго каманда патрапіла ў паліцэйскае ачапленне, якое нечакана ператварылася ў імправізаваны пункт мытнага надгляду. Прычым даволі жорсткага. Абшукалі Дэйва Льюіса, Крэйга Вудкрафта і Алега Антоненку, Ягора Шаранговіча і Андрэя Касціцына. Так каменціруе адзін з удзельнікаў падзей тое, што адбылося.

Што датычыцца ўрача нашай зборнай, то ў яго рэчах перагледзелі кожную таблетку і ампулу. Надгляд доўжыўся каля 20 хвілін. Пасля таго як паліцыі не атрымалася нічога знайсці, каманду адпусцілі.

Інцыдэнт пракаменціраваў МЗС нашай краіны. Пасольства ў Францыі падтрымлівае кантакт са зборнай па хакеі. У сувязі з вобыскам у французскага боку запыталі тлумачэнні. Пра гэта гаворыцца ў "Твітары" ведамства.

Нагадаем, зборная Беларусі на чэмпіянаце свету заўтра згуляе з камандай Фінляндыі. Чэмпіянат пройдзе з 5 па 21 мая, акрамя Парыжа, гульні турніру прыме і Кёльн.