Францыя і Харватыя. Такім будзе фінал чэмпіянату свету па футболе

12 июля 2018

Балканцы ў адной другой учора абгулялі Англію. Прычым адкрылі лік родапачынальнікі футбола. У авертайме харваты аказаліся мацнейшыя і ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінал турніру. Кубак разыграюць у нядзелю, старт у 18:00. У суботу матч за трэцяе месца - Бельгія - Англія. Пачатак у 17 гадзін. Агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на ютуб-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацсетках.