Францыя - Беларусь. Прамы эфір заўтра на "Беларусь 5"

9 октября 2017

Паўабаронца салігорскага "Шахцёра" Эдгар Аляхновіч адправіўся з камандай на заключны матч адбору да чэмпіянату свету. Некалькі гадзін таму чартар з нацыянальнай зборнай адправіўся ў Францыю. З-за траўмы ахіла не дапаможа камандзе Іван Маеўскі, а Мікалай Сігневіч, Аляксей Рыяс і Сяргей Балановіч не згуляюць на "Стат дэ Франс" з-за перабору жоўтых картак.

Нагадаем, заключны тур адбору на чэмпіянат свету ў групе A адбудзецца заўтра. Сустрэчу Францыя - Беларусь у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".