9 чэрвеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: калі ўдзень з'яўляюцца асобныя аблокі, а пад вечар яны знікаюць - чакайце яснага і сухога надвор'я; раніцай выпала багатая раса - будзе ясны дзень.
Навiны
Аб глыбінных прычынах таго, што адбываецца ва Украіне і свеце, аб вырашэнні спрэчак на постсавецкай прасторы і санкцыйнай пагрозе.
Насуперак дэструктыўнаму знешняму націску ў ЕАЭС забяспечана эканамічная стабільнасць. Беларусь на міжурадавым савеце ў Сочы заклікала калег вызначыцца з асноўнымі прыярытэтамі ў супрацоўніцтве, каб найбольш мэтазгодна размеркаваць намаганні і максімальна выкарыстаць вокны магчымасцей.
У Канстытуцыі Беларусі прапісана: адказнасць за здароўе нясе не толькі дзяржава, але і кожны з нас. Хаця, безумоўна, з сябе адказнасць дзяржава не знімае.
Умацаваць статус сям'і, не дапусціць рэабілітацыі нацызму, працягваць барацьбу з распаўсюджваннем наркотыкаў - гэтыя і іншыя задачы паставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад членамі Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе.
АДКБ патрэбна новая стратэгія калектыўнай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка пазначыў сутнасць працэсаў, якія адбываюцца ў рэгіёне і свеце, на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі краін, якія ўваходзяць у ваенна-палітычны саюз.
"Самавар" талентаў і натхнення. Салігорскаму цэнтру эстэтычнага выхавання - 20! Асновы рытмікі і харэаграфіі, акцёрскае майстэрства выкладаюць дашкалятам, практыкуюць калектыўныя спевы і арт-тэрапію.
Grand Jete ў лета зробіць сёння Вялікі тэатр. У афішы дзявяты фестываль "Балетнае лета". Для гледачоў гэта марафон танцавальных прэм'ер: восем паказаў і дзевяць гісторый на пуантах.
Салодкі эфект аграсезона. Пчаляры Беларусі нарыхтоўваюць першы майскі мёд. Толькі ў лясгасах Мінскай вобласці збяруць больш за 50 тон бурштынавага нектару.
Асабісты прыём грамадзян як эфектыўная форма зваротнай сувязі з жыхарамі сталіцы. Кіраўнікі адміністрацый дзевяці раёнаў Мінска сустракаюцца з насельніцтвам для аператыўнага вырашэння жыллёва-бытавых і іншых пытанняў.
"Белагра-2023" не толькі выстава дасягненняў айчыннага АПК, але і месца яркіх падзей. Сёння наведвальнікаў здзівілі аўтарскай сустрэчай з Аскольдам Запашным і ратавальнікам атрада спецпрызначэння "ЗУБР".
У Нацыянальным парку вулканаў на Гаваях (месцы, дзе знаходзяцца два самыя актыўныя дзеючыя вулканы ў свеце) пачалося вывяржэнне аднаго з іх.
Дагуляліся ў санкцыі. Уся еўразона афіцыйна ўвайшла ў рэцэсію, паведамляе агенцтва Bloomberg. Раней там была толькі Германія.
Індыя адмовілася запрашаць Зяленскага на вераснёвы саміт G20 у Нью-Дзелі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС рэспублікі. Дыпламат адзначыў, "удзел у саміце G20 - гэта толькі для членаў G20".
У Сочы адкрылася выстава "Еўразія - наш дом". Упершыню краіны "пяцёркі" прэзентавалі сумесную тэхніку. Гэта і электробусы, камбайны і новыя праекты па будоўлях.
Новы рупар антыамерыканскай праўды. Кандыдат у прэзідэнты ЗША Роберт Кенэдзі - малодшы ўпэўнены, што дзеянні Белага дома прывялі да гібелі соцень тысяч украінцаў.
Адказваць на сучасныя выклікі будзем разам. Удзельнікі пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ абмеркавалі напружанасць у зоне адказнасці арганізацыі.
Канцэпцыя нашай калектыўнай бяспекі ў першую чаргу абапіраецца на гістарычнае мінулае. Нам не ўпершыню адстойваць сваю зямлю плячо ў плячо.
Як выглядае зачыстка інфармацыйнага поля па-амерыканску? Стала вядома, што ФБР дапамагала Кіеву цэнзурыраваць публікацыі ў Twitter расійскіх палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і СМІ.
Заява, якая фактычна прапаноўвае свету трэцюю сусветную. НАТА можа ўвесці войскі ва Украіну. Здарыцца гэта, калі дзяржавы-члены, у тым ліку ЗША, не пададуць Кіеву рэальных гарантый бяспекі 15 ліпеня на саміце ў Вільнюсе.
У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця лёгкай прамысловасці. Трыкатаж, ільняныя і скураныя вырабы даўно сталі брэндам Беларусі.
Чыстае паветра, насычаная культурная і забаўная праграма. У Беларусі стартавала летняя аздараўленчая кампанія. У гэтым сезоне правесці канікулы з карысцю змогуць 377 тысяч дзяцей, у тым ліку 155 тысяч у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.
Што можам прапанаваць свайму АПК і замежнаму. Гэта інавацыйныя прадукты і перадавыя рашэнні. Міжнародная выстава "Белагра" працягвае прымаць гасцей.
Ваенны канфлікт ва Украіне набыў новыя формы. Разбурэнне Кахоўскай ГЭС стала прыкладам рэальнага экацыду. Катастрофа справакавала маштабныя затапленні тэрыторый уздоўж Дняпра ў Херсонскай вобласці, эвакуацыю мясцовых жыхароў, праблемы з вода- і энергазабеспячэннем, нанесла ўрон экалогіі, а таксама стварыла пагрозу бяспецы Запарожскай АЭС.













