ФХБ выступіла супраць дзеяння рыжскіх чыноўнікаў

24 мая 2021

Рыжскія чыноўнікі, якія знялі дзяржаўны флаг Беларусі ў цэнтры латвійскай сталіцы, праявілі найглыбокую непавагу да беларускага народа і да нацыянальнай зборнай краіны па хакеі, якая ў гэтыя дні ў Рызе змагаецца на чэмпіянаце свету. І Федэрацыя хакея Беларусі неадкладна распачала дзеянні - нота пратэсту адпраўлена ў Міжнародную федэрацыю хакея, Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі і ў Федэрацыю хакея Латвіі.

Адзначым, што зборная Беларусі не будзе здымацца з чэмпіянату свету па хакеі, нягледзячы на палітычны ціск, а прадоўжыць даказваць сваю пераканаўчасць на лядовай пляцоўцы.