ФК "Мінск" - "Дынама-Мінск". Прамая трансляцыя на “Беларусь 5" у 18:00

5 апреля 2019

Сталічнае дэрбі чакае прыхільнікаў гульні нумар 1 сёння. У рамках другога тура чэмпіянату Беларусі футбольны клуб "Мінск" прыме "Дынама". "Бела-сінія" ў стартавым туры перамаглі "Славію" 1:0, гараджане падзялілі ачкі з "Віцебскам" 0:0. Ці ўдасца дынамаўцам прадоўжыць пераможную серыю, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак гульні ў 18:00. Таксама ў пятніцу "Гарадзея" прыме "Віцебск".