Міланскі "Інтэр" стаў другім фіналістам Лігі Еўропы. Напярэдадні ў 1/2-й "нерадзуры" не пакінулі шанцаў данецкаму "Шахцёру" - 5:0. Сустрэча прайшла на нейтральным полі ў Дзюсельдорфе. Дублі аформілі Лаўтара Марцінес і Лукаку. Яшчэ адзін гол на рахунку Д'Амброзіа. Такім чынам, "Інтэр" забіў 111 мячоў ва ўсіх турнірах у цяперашнім сезоне, 81 з якіх - у серыі "А". Гэта лепшы вынік клуба за 90 гадоў. У вырашальным матчы Лігі Еўропы каманда Антоніа Контэ, які, дарэчы, упершыню ў трэнерскай кар'еры выйшаў у еўракубкавы фінал, памераецца сіламі з "Севільяй", якая была мацнейшай за "Манчэстэр Юнайтэд". Матч адбудзецца 19 жніўня.
ФК "Інтэр" у фінале
18 августа 2020













