"Гомель" падзяліў ачкі з брэсцкім "Дынама" на старце 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

25 сентября 2021

"Гомель" падзяліў ачкі з брэсцкім "Дынама" на старце 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе і не здолеў такім чынам дагнаць у турнірнай табліцы "Рух". Клуб Івана Біёнчыка валодаў перавагай, але так і не ўвасобіў яе ў забітыя мячы - безгалявая нічыя, "паўднёўцы" застаюцца на 5 месцы ў турнірнай табліцы за 2 балы ад "Руха".

25 верасня трыма гульнямі тур працягнецца, цэнтральную ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". "Рух" прыме БАТЭ, стартавы свісток у 20 гадзін.