Фітнес нон-стоп

28 июля 2013
У Цэнтральным дзіцячым парку Горкага ладзіцца марафон для тых, хто за здаровы лад жыцця. Кожную гадзіну - новы інструктар і новы напрамак фітнесу. Тай-бо, аэробіка, пілатэс....

Наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч таксама апранула спартыўную форму і адправілася на майстар-клас.


Яны прамянялі безлімітны нядзельны сон на заняткі фізкультурай ці, кажучы па-сучаснаму, - фітнесам. Арганізатары і самі здзівіліся: не чакалі, што сярод мінчан так многа жаўрукоў.


Зараджацца пазітывам пачалі з... ёгі. Тут табе і расцяжка, і фітнес, і практыкаванні для дыхання. Майстар-клас праводзіць адзін з самых вопытных інструктараў у сталіцы.


Тут жа побач бясплатныя трэнажоры на розныя групы мышц. А на сцэне тым часам ужо пачынаецца майстар-клас па аэробіцы ў стылі дыска. І нават лёгкія тэхнічныя непаладкі не могуць сапсаваць настрой людзей.

Аматары здаровага ладу жыцця прабудуць у парку Горкага да самага вечара. Наперадзе яшчэ шэраг майстар-класаў. Для ўсіх ахвочых - карысныя лекцыі па спартыўным харчаванні і толькі правільных дыетах. А самыя лянівыя змогуць згуляць у тэматычныя гульні з дапамогай плэй-стэйшн.