Фінскі "Ёкерыт" разграміў "Дынама"

3 марта 2015

Фінскі "Ёкерыт" разграміў "Дынама" на "Мінск-Арэне" 5:0 у трэцім матчы 1/8-й фіналу Кубка Гагарына і павёў у серыі 2:1. Зыход дуэлі вырашыў адрэзак матча ў 13 хвілін у другім перыядзе. За гэты час "джокеры" і закінулі ў вароты мінчан 5 неўзаемных шайб.

Аднавіць у серыі парытэт "Дынама" зможа ўжо сёння. 4-я гульня пройдзе на "Мінск-Арэне" і пачнецца ў 19:30, прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".