Малая арэна ў Чыжоўцы прыме фінальны этап гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

1 декабря 2018

Малая арэна ў Чыжоўцы ўвесь наступны тыдзень апынецца ва ўладзе юных хакеістаў. Спартыўная пляцоўка прыме фінальны этап гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". 9 лядовых дружын згуляюць па кругавой сістэме. Пасля чатыры лепшыя каманды працягнуць барацьбу за медалі. Фінал, а таксама матч за трэцяе месца і цырымонія закрыцця спаборніцтваў, пройдуць у аўторак - 11 снежня. Варта адзначыць, у рэспубліканскі фінал, які адбудзецца паралельна з Калядным турнірам, трапяць не толькі пераможцы мінскага этапу, але і срэбныя прызёры.

Адкрыццё спаборніцтваў пройдзе ў панядзелак - 3 снежня ў 13:30. У гэты дзень згуляюць 3 матчы. Нагадаем, турнір "Залатая шайба" даў пуцёўку ў прафесійнае хакейнае жыццё шматлікім знакамітасцям.