Фінальныя паядынкі моладзевага чэмпіянату свету па хакеі

15 декабря 2019
Быць або не быць зборнай Беларусі ў эліце сусветнага хакея? Моладзевы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне групы А завершыцца сёння на "Чыжоўка-Арэне". Каманда Дзмітрыя Дудзіка набрала 8 балаў і зараз займае толькі трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Лёс пуцёўкі ў элітны дывізіён залежыць не толькі ад нашай маладзёжкі. Па-першае, беларусам трэба абгульваць датчан у асноўны час. Па-другое, трэба спадзявацца, што аўстрыйцы не набяруць тры ачкі ў матчы са славенцамі - чыстая перамога "арлоў" дае ім павышэнне ў класе. Таксама неабходна, каб у дзённым паядынку Латвія і Нарвегія дзялілі ачкі.

Расклад матчаў на вашых экранах. Паядынак Беларусі і Даніі пачнецца ў 19:30. Прамая трансляцыя гульні на тэлеканале "Беларусь 5".