Фінальныя матчы "Залатой шайбы" пачаліся сёння на лядовай арэне Жлобіна

26 марта 2019

"Залатая шайба"  за крок ад завяршэння.  Фінальныя матчы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі на прызы Прэзідэнта Беларусі  пачаліся сёння на лядовай арэне Жлобіна. 

Кубак разыгрываюць лепшыя каманды дывізіёна Б  2002-2004 гадоў нараджэння.  Усяго сярод удзельнікаў  100 чалавек. Сёння згулялі 4 каманды: Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гэтыя хлопцы прыехалі з раёнаў, дзе няма спецыялізаваных лядовых арэн. Пры гэтым арганізатары адзначылі нядрэнную падрыхтоўку юных хакеістаў.

Пётр Воран, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі:  "Мы, як гаворыцца, шукаем самародкаў. А раптам хтосьці знойдзецца, хто стане ў будучыні ў нас чэмпіёнам свету або Алімпійскіх гульняў. Накіраваны гэтыя спаборніцтвы, каб далей гэтыя дзеці маглі трапіць у спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, спартыўныя школы, займацца ўжо больш прафесійна хакеем".

Матчы будуць ісці тры дні. У апошні дзень на лёд выйдуць усе вобласці-ўдзельніцы. Пераможца вызначыцца 28 сакавіка.