Тры дні восем каманд з усіх рэгіёнаў і сталіцы будуць змагацца за права назвацца лепшай камандай Беларусі. Наймацнейшая канкурэнцыя паміж юнымі футбалістамі пачалася яшчэ на этапе адбору. Арганізатары падлічылі, што, пачынаючы з раённых спаборніцтваў, у турніры прынялі ўдзел каля 20 тысяч хлопцаў. Фінал старэйшай групы, які праходзіць у гэтыя дні ў Гродне, - завяршальны. Імя каманды-пераможцы стане вядомае ў гэтую пятніцу.














