Фіналісты Кубка Беларусі па футболе вызначацца сёння ў двух гарадах

5 мая 2021

У Маладзечне "Іслач" прыме "Шахцёр" пасля мінімальнага паражэння ў Салігорску 0:1. "Ваўкам" трэба як мінімум забіваць у паўторнай сустрэчы, пачатак у 17:30. А ў 19:30 стартуе супрацьстаянне ў Жодзіне, дзе мясцовы "Тарпеда-БелАЗ" пазмагаецца з уладальнікам трафея - барысаўскім БАТЭ. У "аўтазаводцаў" куды больш складаная задача, бо ў першай гульні яны саступілі 1:4. Абедзве сустрэчы ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".