Фінал "Залатой шайбы" ў малодшай узроставай групе дывізіёна Б

26 марта 2021
Малая арэна ў Чыжоўцы стала месцам правядзення фіналу "Залатой шайбы" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў малодшай узроставай групе ў дывізіёне Б. Тут спаборнічаюць дзеці з розных куткоў нашай краіны, дзе няма крытых лядовых арэн. На пачатковым этапе ў турніры былі заяўлены 72 дружыны - гэта 851 хакеіст ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Праз сіта адборачных спаборніцтваў да фіналу дабраліся 5 наймацнейшых каманд. Яны згуляюць па кругавой сістэме, а пераможца вызначыцца па найбольшай суме набраных балаў.

Заўтра пройдуць заключныя матчы турніру. Усе матчы "Залатой шайбы" можна ўбачыць на YouTube-канале Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.