Фінал Лігі Еўропы ўжо сёння. Прамая трансляцыя ў 22:00 на "Беларусь 5"

21 августа 2020
Хто возьме трафей другога па значнасці футбольнага турніру Старога Свету - Лігі Еўропы. Развязка ўжо сёння. У нямецкім Кёльне італьянскі "Інтэр" праэкзаменуе пяціразовага пераможца турніру - іспанскую "Севілью". Для Лапетэгі і Антоніа Контэ гэта  першы фінал еўракубкаў у трэнерскай кар'еры. "Інтэр" і "Севілья" сустракаліся паміж сабой толькі аднойчы -  у 2008 годзе на таварыскім турніры. Тая сустрэча завяршылася ўнічыю - 0:0. Траўміраваны Карш’я ў "Севільі" і Весіна ў "Інтэра". Стартавы свісток прагучыць у матчы ў 22:00. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".