Фінал Лігі чэмпіёнаў на "Беларусь 5" у 21:10

26 мая 2018

Галоўная футбольная інтрыга галоўнага клубнага турніру. Сёння фінал Лігі чэмпіёнаў прыме стадыён "Алімпійскі" ў Кіеве. "Рэал Мадрыд" - "Ліверпуль". 12-разовыя трыумфатары спаборніцтваў з Іспаніі, на думку букмекераў, значацца фаварытамі, але наўрад ці 5-разовыя пераможцы гэтага турніру - мерсісайдцы - здадуцца без бою, сцвярджаюць эксперты. Ці апраўдаецца прагноз? Даведаемся сёння з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 21:10.