Фінал Лігі чэмпіёнаў - 2019 пройдзе ў Мадрыдзе

20 сентября 2017

Фінал Лігі чэмпіёнаў - 2019 пройдзе ў Мадрыдзе. Так вырашыў Выканаўчы камітэт УЕФА. Галоўны матч адбудзецца на рэканструяваным стадыёне "Атлетыка Ванда Метрапалітана", трыбуны якога ўмяшчаюць амаль 68 тысяч гледачоў.

На фінал Лігі чэмпіёнаў прэтэндаваў і алімпійскі стадыён у Баку. Азербайджану ў выніку дастаўся вырашальны паядынак другога па значнасці турніру - Лігі Еўропы ў гэтым жа, 2019-м годзе.