Фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона ў Гарадку

13 марта 2021

На лыжаролернай трасе ў Гарадку Віцебскай вобласці з раніцы не падае ўзровень спаборніцкай барацьбы і эмоцый балельшчыкаў. Бо менавіта ў гэтыя выхадныя і менавіта тут завяршаецца сезон у Кубку Беларускай федэрацыі біятлона, а маладыя людзі разыгрываюцьь не толькі месцы на п'едэстале, але імкнуцца захаваць пазіцыі ў агульных заліках.

Наша юнацкая зборная пасля чэмпіянату свету не адчула спаборніцкай розніцы. Бо менавіта на набліжанасці да ўзроўню арганізацыі этапаў Кубка свету робіцца акцэнт у Беларускай федэрацыі біятлона. Сёння дзень мас-стартаў.

У нашай здымачнай групы, як толькі мы трапілі на спаборніцтвы ў Гарадок, склалася ўстойлівае адчуванне, што вось дзеля гэтых слоў усё гэта і ладзілася. Кубак Беларускай федэрацыі біятлона ўсе абсалютна шчыра параўноўваюць па арганізацыі са спаборніцтвамі любога ўзроўню. І гэты фактар стымулюе маладых людзей займацца любімым відам спорту і прагрэсіраваць, хоць у кожнага жадання хоць адбаўляй.

Пакуль капітан нацыянальнай зборнай Антон Смольскі абараняе гонар краіны на этапах Кубка свету, яго першы трэнер працягвае гадаваць чэмпіёнаў у складзе каманды Мінскай вобласці.

Па талентах маладыя людзі, прызнаецца трэнер, Антону не саступаюць.

І калі Смольскі - гэта выхаванец Капыльскай школы, то Сянно ў Віцебскай вобласці - гэта проста скарбніца талентаў у біятлоне. Аліна Зайцава, Юлія Кавалеўская - ураджэнкі менавіта гэтых месцаў, занялі заслужана месцы на п'едэстале.

Кубак Беларускай федэрацыі біятлона - гэта максімальная канцэнтрацыя нашых талентаў і тых маладых людзей, якіх праз гады мы зможам убачыць нават на алімпійскім п'едэстале. І менавіта тут у многіх усё першы раз. Тэлетрансляцыі, флэш-інтэрв'ю, напал барацьбы дарослага ўзроўню. І самае галоўнае - гэта падтрымка балельшчыкаў і самых родных.

Фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона - гэта кульмінацыя сезона для маладых людзей, на працягу якога яны аб'ехалі шматлікія біятлонныя трасы ў рэгіёнах і пазнаёміліся з Беларуссю яшчэ бліжэй.

Фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, які па сусветных стандартах праходзіць на гэтай цудоўнай трасе ў Гарадку, вядома, стане вялікім імпульсам у развіцці кар'еры маладых людзей, якая, мы хочам верыць, у іх атрымаецца.