Фінал і пуцёўка ў эліту для 20-гадовых беларускіх баскетбалістак

14 июля 2018

Нашы дзяўчаты ў адной другой чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б перагулялі Літву. Канцоўка матча атрымалася звышнапружанай і валявой для каманды Вольгі Падабед. Перад заключнай чвэрцю беларускі саступалі 7 ачкоў, але выдатна правялі апошнія 10 хвілін гульні. Перамога ў чвэрці 24:14 і агульны поспех 73:70. 14 ачкоў набрала Арына Масько, 13 - Марыя Васілеўка.

Падчас турніру нашы дзяўчаты перамаглі зборныя Балгарыі, Турцыі, Даніі, Ісландыі. Заўтра ў фінале беларускі згуляюць супраць каманды Чэхіі. Незалежна ад зыходу матча за тытул наша моладзевая каманда ў наступным годзе будзе гуляць у элітным дывізіёне. Апошні раз сярод лепшых зборных беларускі выступалі 4 гады таму.