Фінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе ў кітайскім Ханчжоу ў 14:25 на "Беларусь 5"

16 декабря 2018

Заключны дзень сёння і на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе. У кітайскім Ханчжоу барацьбу за медалі на дыстанцыі 50 метраў брасам павядзе наш Ілья Шымановіч. У фінал беларус прайшоў з чацвёртым вынікам, абнавіўшы і рэкорд краіны. Такім чынам, прамая трансляцыя вячэрняй сесіі пачнецца на "Беларусь 5" у 14:25. Зараз у скарбонцы нашай зборнай усяго адна ўзнагарода - серабро Шымановіча на стаметроўцы брасам.