Фінал чатырох гандбольнай SEHA-Лігі пройдзе ў Брэсце

20 марта 2017

Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт турніру. З 7 па 9 красавіка ў спарткомплексе "Вікторыя" пазмагаюцца чатыры лепшыя каманды рэгулярнага сезона: македонскі "Вардар", венгерскі "Веспрэм", харвацкі "Заграб" і БГК. Адзначым, таксама на свяце гандбола згуляюць і журналісты.