Фінал чэмпіянату свету па хакеі ў 21:40 на "Беларусь 1"

21 мая 2017

Вырашальны дзень на чэмпіянаце свету па хакеі - сёння фінал планетарнага першынства. Напярэдадні дзеючыя чэмпіёны, канадцы, перамаглі Расію (4:2) і трэці раз запар забяспечылі ўдзел у галоўным матчы турніру. У другім паўфінале Швецыя абгуляла Фінляндыю - 4:1. Фінал стартуе ў 21:40.

Тэлеканал "Беларусь 1" будзе весці прамую трансляцыю. Матч за трэцяе месца пакажа першы спартыўны тэлеканал. Пачатак у 17:05.