Фінал чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. На "Мінск-Арэне" яркае гала-шоу

27 января 2019

Грандыёзнае свята на лёдзе, якое, бадай, нікога не пакінула абыякавым. Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні - першы дамашні ў гісторыі Беларусі - падышоў да завяршэння. Усе камплекты ўзнагарод разыграныя.

І ў гэтыя хвіліны на "Мінск-Арэне" пачынаецца гала-паказ. Гэта шоу прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў. Прамую трансляцыю паказальных выступленняў вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У 20:30 будзе паўтор шоу. На трыбунах ізноў аншлаг. Аб чым гэта гаворыць? Чэмпіянат Еўропы стаў сапраўдным святам як для гледачоў, так і гасцей форуму.

Чатыры дні балельшчыкі разам са спартсменамі перажывалі самыя розныя эмоцыі: ад захаплення (калі фігурыстам удаваліся найскладаныя луцы або фліпы ў чатыры абароты) да прыкрасці (калі чаканні ад выступленняў не апраўдваліся). А сёння самая эфектная частка турніру - гледачы атрымліваюць асалоду ад майстэрства лепшых фігурыстаў кантынента.