Фестываль плавання Залатая рыбка на прызы Аляксандры Герасімені

19 мая 2013

Прыцягнуць увагу аўтарытэтнай спартсменкі напярэдадні спрабавалі ўдзельнікі фестывалю плавання Залатая рыбка на прызы Аляксандры Герасімені. Басейн мінскай гімназіі нумар 14 прыняў вучняў трэціх і чацвёртых класаў сталіцы. На вачах двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў і чэмпіёнкі свету маладыя спартсмены спрабавалі пераадолець 25-метровую дыстанцыю. Мяркуючы па настроі чэмпіёнкі і ўдзельнікаў спаборніцтваў, у фестывалю  плавання Залатая рыбка  ёсць усе шанцы стаць традыцыйным турнірам.