Федэрацыя хакея Беларусі скасавала кантракт з Крэйгам Вудкрафтам

11 июля 2017

Федэрацыя хакея Беларусі па пагадненні бакоў скасавала кантракт з Крэйгам Вудкрафтам, які займаў пасаду асістэнта Дэйва Льюіса ў нацыянальнай камандзе, паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі. Адзначаецца, што Сямён Шапіра падзякаваў трэнеру за прадукцыйную працу, федэрацыя прадоўжыць дзелавыя і сяброўскія адносіны з Крэйгам.