Федэрацыі хакея Беларусі і Латвіі падпісалі дамову аб правядзенні сумеснага чэмпіянату свету ў 2021

15 февраля 2019

У Рызе федэрацыі хакея Беларусі і Латвіі падпісалі дамову аб правядзенні сумеснага чэмпіянату свету ў 2021 годзе. Дакумент прадугледжвае размеркаванне абавязкаў паміж дзвюма краінамі па падрыхтоўцы турніру, таксама акрэслены вектар маркетынгавай стратэгіі. Білетная праграма чэмпіянату стартуе прыкладна за паўгода да пачатку сусветнага форуму. Нагадаем, Беларусь і Латвія атрымалі права на правядзенне чэмпіянату свету на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Кёльне ў маі 2017 года. Фінал і паўфінальныя матчы пройдуць у Мінску.

І Беларусь, і Латвія ўжо праводзілі чэмпіянаты свету: у 2006 планетарны форум прайшоў у Рызе, у 2014 - у Мінску, і гэты чэмпіянат у нашай сталіцы стаў адным з самых наведвальных у гісторыі хакея. Дарэчы, сёння вядучыя клубы дзвюх краін - рыжскія і мінскія дынамаўцы - згуляюць у чарговым матчы выязной серыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ пад адкрытым небам у сталіцы Латвіі. Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 20:30.