Завяршыць выпуск мы хочам на чырвонай дывановай дарожцы і пад фанфары спартыўнага "Оскара". Восем намінацый і яркае гала-шоу. Менавіта ў такім антуражы адбылася галоўная нацыянальная спартыўная прэмія - "Трыумф. Героям спорту", якую сумеснымі намаганнямі падрыхтавалі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Белтэлерадыёкампанія, Міністэрства спорту і турызму, а таксама Нацыянальны алімпійскі камітэт. Лепшай камандай прызналі жаночую байдарку-чацвёрку, якая заваявала на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра бронзавыя медалі. Лепшая спартсменка - Дар'я Домрачава, якая з-за трэніровак не змагла прыехаць, але праз відэазварот выказала словы падзякі. Лепшы трэнер - настаўнік алімпійскага чэмпіёна па скачках на батуце Вольга Уласава, а яе вучань Уладзіслаў Ганчароў стаў лепшым спартсменам.
Сцяпан Папоў увайшоў у гісторыю за "Самы яркі спартыўны момант", які стаў сімвалам сумленнай барацьбы. Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава, якая адсутнічала з-за хваробы, паказала вынік года. Шасціразовага паралімпійскага чэмпіёна Рыа Ігара Бокага адзначылі ў намінацыі "За волю да перамогі". І срэбная медалістка па барацьбе Алімпіяды ў Рыа Марыя Мамашук перамагае ў намінацыі "Прарыў года".
"Трыумф. Героям спорту". Глядзець тэлеверсію.













