Факеланосцы II Еўрапейскіх гульняў. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава

19 июня 2019

Кульмінацыяй эстафеты "Полымя міру" стане запальванне чашы на стадыёне "Дынама" ў дзень адкрыцця спартыўнага форуму. За час агністага марафону палаючую папараць-кветку ў сваіх руках пранясуць 450 факеланосцаў.

І сярод іх тытулаваныя спартсмены, вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва. Агенцтва тэлевізійных навін падрыхтавала ролікі аб факеланосцах II Еўрапейскіх гульняў. І прама зараз серыя пра беларускую біятланістку, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву.