Факеланосцы II Еўрапейскіх гульняў. Аляксандр Мядзведзь

3 мая 2019
Кульмінацыяй эстафеты "Полымя міру" стане запальванне чашы на стадыёне "Дынама" ў дзень адкрыцця мультыспартыўнага  форуму. Агністую  папараць-кветку ў сваіх руках па Еўропе пранясуць 450 факеланосцаў. Сярод іх не толькі тытулаваныя спартсмены, але вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва. Агенцтва тэлевізійных навін рыхтуе серыю ролікаў аб факеланосцах II Еўрапейскіх гульняў. І героем дэбютнага відэа стане легенда, барэц вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь (відэа).