Факел II Еўрапейскіх гульняў прабудзе на Гродзеншчыне 6 дзён

18 мая 2019

А па краіне ён будзе падарожнічаць да 21 чэрвеня - да цырымоніі адкрыцця мультыспартыўнага форуму. Кульмінацыяй эстафеты "Полымя міру" стане цырымонія запальвання агню на стадыёне "Дынама". За гэты час кветку папараці ў сваіх руках пранясуць 450 факеланосцаў. Сярод іх - не толькі тытулаваныя спартсмены, але вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва. Агенцтва тэлевізійных навін працягвае пра іх свой аповед. І сёння  мы пазнаёмім вас з тытулаваным жыхаром Гродзенскай вобласці - лёгкаатлетам, чэмпіёнам Алімпіяды 1988 года Генадзем Аўдзеенкам (відэа).