Еўрапейскае фігурнае катанне ў Мінску. Беларусь упершыню ў гісторыі прыме чэмпіянат кантынента

21 ноября 2018

Не меней маляўніча і ярка беларусы правядуць і першы месяц новага года. Студзеньскі чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні збярэ больш за сто наймацнейшых спартсменаў Старога Свету. Так, жаданне завяршыць кар'еру менавіта ў нашай сталіцы раней агучыў шасціразовы чэмпіён Еўропы іспанец Хаўер Фернандэс. Вядучых расійскіх фігурыстак гледачы змогуць убачыць у жаночым адзіночным катанні. Добрыя шанцы годна прадставіць Беларусь і ў нашых фігурыстаў.

Адзначым, купіць білеты на чэмпіянат Еўропы можна будзе як пакетам, кошт - ад 100 да 250 рублёў, так і на асобныя дні - ад 5 да 50 рублёў. Турнір пройдзе з 21 па 27 студзеня. Завершыцца чэмпіянат Еўропы гала-канцэртам.