Еўрабаскет-2021. Кваліфікацыя. Беларусь разграміла Вялікабрытанію

18 ноября 2019

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе не пакінула шанцаў Вялікабрытаніі ў сваім першым паядынку ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2021 года. Каманда Наталлі Трафімавай мацнейшая 90:59. Наступны паядынак беларускі правядуць толькі ў наступным годзе - 12 лістапада прымем Польшчу. У фінальны турнір пуцёўкі атрымаюць пераможцы груп і пяць лепшых каманд сярод тых, што занялі другія месцы.