Еўра-2020 па футболе перанеслі на 2021 год

17 марта 2020
Футбольныя асацыяцыі Нарвегіі і Расіі афіцыйна пацвердзілі перанос чэмпіянату Еўропы па футболе з лета гэтага года на будучае. Такое рашэнне сёння прынята ў рамках спецыяльнай відэаканферэнцыі УЕФА, у якой узялі ўдзел зацікаўленыя еўрапейскія і міжнародныя футбольныя арганізацыі, раіліся на працягу ўсяго дня. 

Раней юбілейны чэмпіянат Еўропы планавалі ўпершыню правесці ў 12 краінах з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 года. Зараз меркаваныя даты - з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021.