Яўгена Каралька ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму

5 марта 2018

Зборная Беларусі ў дзясятцы наймацнейшых на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку, які завяршыўся ў Апельдорне. Нашы спартсмены, а ў Галандыі выступала 12 беларускіх велагоншчыкаў, у медальным заліку размясціліся на восьмай пазіцыі. Шмат у чым такому выніку паспрыяла золата Яўгена Каралька ў яго кароннай дысцыпліне - скрэтч. З узнагародай велагоншчыка павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.

Сёння Яўгена Каралька ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму. Скрэтч - дысцыпліна неалімпійская, але наш трыумфатар упэўнены ў сваіх сілах і ў іншых відах, што ўваходзяць у праграму Гульняў, напрыклад, у мэдысане. Зараз у яго планах - медаль алімпіяды Токіа.

Што перашкодзіла Яўгену Каральку стаць футбалістам, ці ёсць у яго куміры ў спорце? Эксклюзіўнае інтэрв'ю беларускага велагоншчыка - заўтра ў праграме "Спорт-кадр" на "Беларусь 5" у 21:20.