Яўген Цуркін выйграў заплыў на 100 метраў батэрфляем

15 июня 2017

Яўген Цуркін выйграў заплыў на 100 метраў батэрфляем на міжнароднай серыі "Марэ Нострум". Другі этап спаборніцтваў завяршыўся ўчора ў Барселоне. Беларус апярэдзіў 6-разовага прызёра Алімпійскіх гульняў венгра Ласла Чэха, які прайграў беларусу пяць сотых секунды і стаў другім.