Яўген Цуркін з 8-м вынікам прабіўся ў фінал чэмпіянату Еўропы па плаванні

8 августа 2018

Яўген Цуркін з 8-м вынікам прабіўся ў фінал чэмпіянату Еўропы па плаванні на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Час беларуса - 52,42 секунды. Кваліфікацыю выйграў італьянец П'ера Кодыя. З іншых вынікаў адзначым 22 месца на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем 16-гадовай беларускі Анастасіі Куляшовай.