Яўген Цуркін не змог прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту

26 июля 2019
У сваім паўфінале на стометроўцы батэрфляем беларус фінішыраваў з восьмым часам і не трапіў у васьмёрку наймацнейшых па выніках двух паўфінальных заплываў. Выніковая - 14-ая пазіцыя. Заўтра Мікіта Цмыг выйдзе на старт папярэдніх заплываў на дыстанцыі 50 метраў на спіне, а Аліна Змушка пазмагаецца за выхад у паўфінал на 50 метрах брасам.