Яўген Цуркін на чэмпіянаце свету па водных відах спорту з шостым вынікам выйшаў у паўфінал

2 августа 2013

Яўген Цуркін на чэмпіянаце свету па водных відах спорту з шостым вынікам выйшаў у паўфінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем, паказаўшы час 52,03. Ён апярэдзіў пяціразовага алімпійскага чэмпіёна Раяна Лохтэ з каманды ЗША. Яшчэ аднаму беларусу - Паўлу Санковічу для траплення ў 16 лепшых не хапіла 0,35 секунды. Паўфіналы пройдуць сёння, старт у 19:04.