Яўген Малкін узмацніць зборную Расіі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску. Учора Пітсбург, за які выступае расійскі нападаючы, вылецеў з плэй-оф Кубка Стэнлі, і на запрашэнне нацкаманды дапамагчы ёй на планетарным форуме форвард і сам клуб адказалі згодай. Дакладныя тэрміны прыезду Малкіна ў Мінск пакуль невядомыя, гулец яшчэ павінен прайсці медабследаванне ў ЗША.














