Гучная пераможная навіна з Санкт-Пецярбурга, дзе адбыўся заключны ў сезоне этап Кубка нацый. Гэты турнір прыйшоў на змену Кубку свету. Яўген Каралёк выйграў золата ў алімпійскім відзе праграмы - веласіпедным мнагабор'і. Гонка складаецца з 4 відаў: у першых трох наш спартсмен нязменна займаў 4 месцы, але здолеў ажыццявіць сапраўдны прарыў па ачках у заключным. Гэта перамога дазволіла Яўгену Каральку ўзначаліць агульны сусветны залік у веласіпедным мнагабор'і. Менавіта ў гэтай дысцыпліне наш спартсмен пазмагаецца на Алімпіядзе ў Токіа.
Яўген Каралёк выйграў золата на этапе Кубка нацый па веласпорце
12 июля 2021













